Калектыў дзіцячага сада №12 г. Лунінца адсвяткаваў 30-гадовы юбілей установы

Урачыстасць з гэтай нагоды сабрала разам цяперашніх і былых работнікаў, выхаванцаў, бацькоў, шматлікіх гасцей.
Прысутныя прыемна здзівіліся багатай фантазіі і таленту супрацоўнікаў, якія па-майстэрску ўпрыгожылі музычную залу ў адзіным блакітна-белым стылі. У вядучай Таісіі Мацко былі юныя памочнікі – Васіліса Раковіч і Марк Каховіч. Менавіта яны адкрылі праграму вершаванымі радкамі пра свой цудоўны садок.
Вось ужо 30 год тут жыве дзяцінства. Многае за гэты час памянялася, аднак нязменнымі засталіся адносіны да малышоў – добрыя, сардэчныя, уважлівыя. За перыяд існавання калектывам назапашаны вялікі вопыт. Педагогі імкнуцца павышаць якасць работы, шукаючы новыя прафесійныя і творчыя накірункі дзейнасці. Паляпшаецца матэрыяльна-тэхнічная база. Кожны дзень сюды спяшаюцца 217 выхаванцаў, функцыянуюць 8 груп і 2 першыя класы. Радуе, што ўсе дзеткі пакідаюць сад падрыхтаванымі да школы. А той, хто наведваў установу ў маленстве, прыводзіць ужо сваіх сыночкаў і дачушак.
Даволі прачулым атрымалася выступленне загадчыцы Марыі Пятроўскай (на здымку справа), якая прызналася, што азначае для яе работа. Аказалася, гэта малышы – мілыя, пяшчотныя, вясёлыя; гэта бацькі – галоўныя памочнікі; гэта калегі – працавітыя, творчыя і любячыя сваю справу; гэта сям’я, дзе ёсць пэўныя традыцыі; гэта ўнікальная сістэма, якая забяспечвае догляд, харчаванне, выхаванне і аздараўленне; урэшце, гэта – жывы арганізм, што дыхае, адчувае, радуецца і сумуе. А, значыць, ёсць упэўненасць, што ключык да сэрца кожнага малыша тут абавязкова будзе знойдзены.
З музычнымі віншаваннямі да юбіляраў завіталі ўзорны камерны ансамбль “Канцэрціна” ДШМ (мастацкі кіраўнік Вольга Белавус, канцэртмайстар Галі-на Яскевіч), былыя выхаванцы – салісты ўзорнага клуба бальнага танца “Мірыданс” Ганна Дырда і Мікіта Саковіч, а таксама Анжаліка Пахолак. Прывітальны адрас ад імя старшыні райвыканкама Аляксандра Пачко зачытаў яго намеснік Анатоль Захаркевіч. Да шчырых пажаданняў далучыліся намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Людміла Коўшык, кіраўнік прафсаюза галіновага ведамства Нэлі Рафаловіч, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Людміла Казадаева, дырэктар ААТ “ДорОРС” Анатоль Паўловіч, загадчыца яслі-сад №6 г. Лунінца Вольга Арашкевіч, інспектар РАНС Міхаіл Нікалаевіч, прадстаўнік бацькоўскага камітэта Вольга Буневіч.


Граматамі і Падзякамі адзначаны ветэраны дашкольнай установы: Аляксандра Кавалец, Валянціна Яраховіч, Раіса Лазіцкая, Вольга Неўдах, Таццяна Дунчык і Таццяна Сумар. 30 год запар яны застаюцца вернымі роднаму калектыву. Добрым словам прыгадалі першых кіраўнікоў – Галіну Сыціну і Інэсу Харытановіч. На заслужаным адпачынку знаходзяцца Таццяна Зелянкевіч (трымала слова), Надзея Стральчук, Валянціна Каховіч, Кацярына Шкіндэр, Марыя Бут-Гусаім, Таццяна Кушнярук, Ала Таўстыка, Таццяна Сталярчук. Усе яны атрымалі памятныя падарункі. Таксама заахвочаны выхавальнікі Ларыса Клішэў-ская, Таццяна Пуставая, Людміла Пашкевіч, Алена Вішнявецкая, Ганна Дубініч, Галіна Зылевіч, Ірына Чырэц, іх памочнікі Таццяна Жук, Ірына Ермаковіч, Святлана Рамановіч і Людміла Цурко, дэфектолаг Святлана Дырда, рабочая па мыццю бялізны Валянціна Несцерава, музычны кіраўнік Ніна Лукашэвіч і намеснік загадчыка Крысціна Калянковіч.
Усе выступленні чаргаваліся з выдатнай канцэрт-най праграмай. Асобна хочацца выдзеліць танцавальныя нумары, за якія дружныя апладысменты прагучалі ў адрас Дашы і Ромы Навіцкіх, а таксама бацькоў з дачушкамі – Віталя і Вікторыі Буневічаў, Сяргея і Яўгеніі Дударга, Андрэя і Алесі Калянковічаў. Фундатарамі ўрачыстасці выступілі Уладзімір і Алена Навіцкія.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: