На парозе важных падзей

20 снежня 2017 года завяршыла работу трэцяя сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Закончыўся першы год работы парламента новага склікання. Якім быў ён для нашага дэпутата Ігара НЕВАРА?

– Дастаткова складаным, перш за ўсё, таму, што давялося актыўна ўваходзіць у абсалютна новую для мяне справу. За першыя тры сесіі дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання разгледжана 119 законапраектаў, у першым чытанні прынята 46 з іх, у другім – 22. Прыняты да ведама 5 Дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Адначасова адобраны дастаткова вялікі блок законапраектаў па пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва. У перыяд правядзення сесій адбылося сумеснае пасяджэнне верх-няй і ніжняй палат, у ходзе якога дэпутаты атрымлівалі адказы ўрада на шматлікія пытанні аб актуальных праблемах эканаміч-най палітыкі, развіцця рэгіёнаў, забеспячэння якасці жыцця грамадзян.

У парламенце ўваходжу ў склад Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы. Камісіяй зроблена вялікая работа па падрыхтоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб фізічнай культуры і спорце”, дзе ўпершыню на заканадаўчым узроўні падрабязна рэгламентуецца прававы статус балельшчыкаў, валанцёраў, сцюардаў, замацаваны статус спартыўнага агента. Законапраектам вызначана роля спартыўных ведамстваў, у тым ліку Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Удакладнена кампетэнцыя Нацыянальнага алімпійскага камітэта, рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку ажыццяўляючых развіццё тэх-нічных, авіяцыйных, ваенна-прыкладных і службова-прыкладных відаў спорту.

Адначасова ўрэгулявана пытанне назначэння стыпендый спартсменам нацыянальных зборных каманд, а таксама кампенсацыя затрат на падрыхтоўку спартсменаў, якія вырашылі памяняць грамадзянства ці адмаўляюцца выступаць за нацыянальную і зборныя Рэспублікі Беларусь. У законе знайшлі адлюстраванне мноства іншых пытанняў, звязаных з развіццём фізічнай культуры і спорту.

У пэўным сэнсе вызначальнай была заключная трэцяя сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, у ходзе якой разгле-  джаны больш як 60 законапраектаў. Як адзначыў у заключным слове старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка, асноўныя намаганні дэпутацкага корпусу былі сканцэнтраваны на прававым забеспячэнні стратэгіі сацыяльна-эканамічнага развіцця, умацаванні суверэнітэту, пазіцый дзяржавы на міжнароднай арэне і стварэнні надзейных умоў для павышэння дабрабыту нашых грамадзян.

Важнейшым вынікам сесіі стала прыняцце пакета дакументаў, якія вызначаюць бюджэтна-падатковую палітыку ў 2018 го-дзе. Усе пазітыўныя тэндэнцыі замацаваны ў прынятым праекце рэспубліканскага бюджэту, які захаваў сацыяльную накіраванасць.  Выдаткі на важнейшыя сацыяльныя мерапрыемствы, выплату пенсій і дапамог павялічаны. Так, на пенсію па ўзросту цяпер могуць разлічваць і тыя, хто па аб’ектыўных прычынах не змог набраць неабходны стаж работы. Перш за ўсё, маюцца на ўвазе ваеннаслужачыя або асобы, якія далядалі інвалідаў і састарэлых. Аднак па-ранейшаму строгімі застаюцца патрабаванні да расходавання дзяржаўных бюджэтных сродкаў.

Прыняты таксама комплекс заканадаўчых рашэнняў, нацэленых на лібералізацыю гаспадарчай дзейнасці, павышэнне інвестыцыйнай прывабнасці Беларусі, удасканаленне банкаўскай сферы. Было падкрэслена, што і ў далейшым дэпутаты будуць актыўна працаваць над паляпшэннем умоў вядзення бізнесу, удасканаленнем механізмаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства.

Аднак галоўным напрамкам дзейнасці дэпутата была і застаецца работа ў выбарчых акругах, сустрэчы з людзьмі. За год дэпутацтва мною праведзена 12 “Прамых тэлефонных ліній” і 18 асабістых прыёмаў грамадзян. З якімі праблемамі прыходзяць людзі? Відавочна, памятаючы, што па асноўнай прафесіі я ўрач і не адзін дзясятак год прысвяціў высакароднай справе лячэння людзей, нярэдка звяртаюцца за кансультацыяй, садзеяннем у накіраванні на лячэнне ці рэабілітацыю. Як правіла, усе гэтыя пытанні вырашаюцца станоўча. Нярэдка разлічваюць выбаршчыкі на  дапамогу ў працаўладкаванні. Стараюся таксама ўважліва ставіцца да такіх запытаў, разумеючы, што гэтыя праблемы застаюцца лёсавызначальнымі ў жыцці кожнага чалавека. Па-ранейшаму нярэдкія пытанні добраўпарадкавання вуліц і дарог. У іх вырашэнні заўсёды разлічваю на разуменне і садзеянне з боку адпаведных службаў.

Сёння Лунінеччына, як і ін-шыя рэгіёны краіны, знаходзіцца на парозе важнай палітычнай падзеі – выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Як паказвае практыка, у такі час сацыяльная актыўнасць насельніцтва павялічваецца. Як дэпутат парламента пастараюся аператыўна рэагаваць на ўсе змены ў грамадстве, па-ранейшаму зацікаўлена адгукацца на запыты выбаршчыкаў.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.