Пракурор раёна сустрэўся з працоўным калектывам сельскагаспадарчага каледжа

У прафтэхкаледжы сельскагаспадарчай вытворчасці адбылася сустрэча працоўнага калектыву з пракурорам раёна Аляксандрам Карлюком.

Сваё выступленне госць пачаў з аналізу крымінагеннай абстаноўкі, якая склалася на тэрыторыі Лунінеччыны. Як вядома, яна характарызуецца станоўчай дынамікай зніжэння злачынстваў. Асобна Аляксандр Паўлавіч спыніў-ся на правапарушэннях, што ўчыняліся навучэнцамі кале-джа. Паколькі такіх прыкрых выпадкаў летась істотна паменшала, то ў адрас выкладчыкаў, майстроў і выхавальнікаў прагучалі цёплыя словы ўдзячнасці. Аднак гэта зусім не азначае, што прафілактычную работу педагогам можна аслабіць. Наадварот, гутаркі на прававую тэматыку, пра барацьбу з заганнымі звычкамі будуць карыснымі для падлеткаў. Тым больш, што са свайго боку Аляксандр Карлюк паабяцаў усялякую падтрымку. Прапанова наладзіць сустрэчы з работнікамі пракуратуры на рэгулярнай аснове аднадушна прынята калектывам.

Звяртаючыся да прысутных, кіраўнік праваахоўнага ведамства заклікаў землякоў прыстасоўвацца да рэалій і ніколі не заставацца абыякавымі да наваколля: “Раўнадушша – прычына многіх рэчаў, якіх можна было б пазбегнуць. На корані трэба спыняць сямейную нядобранадзейнасць, незаконны абарот наркотыкаў, карупцыйныя праявы, распаўсю-джванне матэрыялаў інтымнага характару ў сацыяльных сетках. Дарослым варта сачыць за дзецьмі!”.

Маналог неўзабаве змяніўся дыялогам. Выкладчыкі цікавіліся правамернасцю дзеянняў супрацоўнікаў РАУС у асобных выпадках затрымання непаўналетніх. Таксама з залы прагучала пажаданне не перакладваць віну за ўчыненыя навучэнцамі злачынствы толькі на педагогаў: маўляў, гэта яны не даглядзелі. Часта падлеткі ўступаюць у канфлікты з законам менавіта тады, калі знаходзяцца дома. А значыць, бацькам, у першую чаргу, неабходна думаць, дзе і з кім сыны і дочкі бавяць вольны час.

Развітваючыся, Аляксандр Карлюк заклікаў усіх прыйсці 18 лютага на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць на выбарах у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 28 склікання.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.