«Лунінец – здаровы горад»

Менавіта так называецца праект, удзел у якім бяруць працоўныя калектывы райцэнтра. Як наладжана работа па прапагандзе здаровага ладу жыцця ў політэхнічным каледжы, расказвае намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Таццяна МІЛЮК:

– Як вядома, праект стартаваў у 2014 годзе і працягнецца да канца 2019-га. У яго рамках вызначылі для сябе два асноўныя накірункі дзейнасці – здаровы лад жыцця і фізічная актыўнасць. На кожны каляндарны перыяд распрацоўваем план мерапрыемстваў, выкананне якіх замацавана за адказнымі асобамі. Акрамя мяне, у іх лік звычайна ўваходзяць куратары груп, майстры прафтэхнавучання, кіраўнікі фізвыхавання, медсястра пункта аховы здароўя, спецыялісты сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы. Сапраўдныя памочнікі і дарадцы ў многіх пытаннях, звязаных з праектам, – сацыяльны педагог Ірына Некрашэвіч і псіхолаг Валянціна Цяльпук. Разам вырашаем пастаўленыя задачы: праз мерапрыемствы прыцягваем увагу навучэнцаў і работнікаў каледжа да захавання і ўмацавання здароўя, выхоўваем інтарэс і адказнасць за яго, прапагандуем здаровы лад жыцця, праводзім работу па зніжэнню распаўсюджанасці тытунекурэння, ужывання алкагольных напіткаў, таксічных і наркатычных рэчываў. Свае справа-здачы рэгулярна накіроўваем у кантралюючую арганізацыю – раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

План на 2018 год змяшчае 7 раздзелаў. Пачну з фарміравання каштоўнасных адносін да жыцця. Штомесяц абнаўляем насценгазету “Здаровы лад жыцця”. Адказваюць за яе дзяжурныя з груп, а размешчана выданне ў вучэбным корпусе. Апошні выпуск прысвечаны прафілактыцы ВІЧ, грыпу, інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, барацьбе з піўным алкагалізмам. Кожны ты-дзень праходзяць выхаваўчыя гадзіны, на якія з мэтай прафілактыкі супрацьпраўных дзеянняў, шкодных звычак, суіцыдальных паводзін запрашаем спецыялістаў з паліклінікі (бывалі ў нас нарколаг, псіханеўролаг), работні-каў санітарна-эпідэміялагічнай службы (частыя госці – загадчыца аддзела Галіна Канапацкая і псіхолаг Святлана Дзмітрыева), РАУС. Не пакідаем без увагі ўдзел у алімпіядах, аглядах-конкурсах творчых работ раённага і абласнога маштабаў. Радуемся перамогам. Да адметных дат у календары праводзім маладзёжныя акцыі. Часам да іх далучаем актывістаў райкама БРСМ і лідараў нашага прафсаюза. Традыцыйнымі лічым мерапрыемствы з нагоды Сусветнага дня некурэння, Міжнародных дзён прафілактыкі СНІДу і барацьбы з наркотыкамі.

Другім пунктам у плане значыцца зніжэнне страт ад часовай непрацаздольнасці. Аналізам наведвальнасці заняткаў і пропускаў займаюцца куратары груп, старасты і майстры вытворчага навучання. Паколькі мы зацікаўлены, каб навучэнцы ў поўнай меры авалодвалі ведамі па выбраных прафесіях (тым больш, што вучоба залічваецца ў працоўны стаж), то штодня вядзем спецыяльны рапарт аб наведваннях – раніцай і пасля кожнай пары. Калі робяцца якія-небудзь паметкі, то прычыны адсутнасці навучэнцаў высвятляюцца ў бацькоў. З імі працуем у цесным кантакце, а па меры неабходнасці – з прадстаўнікамі школ, інспекцыі па справах непаўналетніх, сельсаветаў. У першым паўгоддзі наведалі практычна ўсе сем’і нашых навучэнцаў.

Грунтоўным лічу накірунак па скарачэнню распаўсюджанасці тытунекурэння, ужывання алкагольных напіткаў, таксічных і наркатычных рэчываў. Праводзім спартыўна-масавыя і турыстычныя акцыі, творчыя конкурсы. У нас багатая відэатэка, і часам прагляд фільмаў можа паўплываць на юнакоў і дзяўчат куды больш, чым проста расказы пра заганныя звычкі і суіцыд. Практыкуем такія метады работы, як заахвочванне тых, каму ўдалося справіцца за залежнасцю, напрыклад, ад таго ж тытуню.

Працуем над зніжэннем рызык развіцця захворванняў, звязаных з паводзінамі і ладам жыцця. Тут варта выдзеліць факультатывы, накіраваныя на фарміраванне гендэрнай культуры і сямейных адносін. Яны абавязковыя для першакурснікаў, з якімі працуе сацыяльна-педага-гічная і псіхалагічная служба каледжа. Работу лёгкай не назавеш. Усведамляючы, што юнакі і дзяўчаты толькі вырваліся з-пад апекі бацькоў, атрымалі на рукі першыя грошы, адчуваюць пэўную свабоду дзеянняў, нам важна не ўпусціць гэты момант, а накіраваць навучэнцаў у праві-льнае рэчышча. Удзячных слоў заслугоўваюць выхавальнікі інтэрната, якія на кантролі трымаюць пытанні гігіены, праводзяць індывідуальныя гутаркі і сустрэчы на паверхах, арганізоў-ваюць агульныя сустрэчы ці вечарыны, дзе ў гульнявой форме тлумачаць элементарныя правілы паводзін, распаўсюджваюць інфармацыйна-адукацыйныя памяткі, буклеты, лістоўкі. Традыцыйным стаў конкурс “Самая здаровая група”.

Значную ўвагу надаём павышэнню фізічнай актыўнасці. І, што самае прыемнае, можам не толькі гаварыць пра вынікі, але і ганарыцца імі! Вялікая заслуга выкладчыкаў – Аляксандра Мірановіча, Сяргея Зылевіча і Віктара Каратыша. Разам з выхаванцамі яны ўдзельнічаюць у спартакіядах – рэспубліканскай, па тэхнічных відах спорту, агля-дзе ўзроўню фізпадрыхтаванасці ў праграме “Алімпійскія надзеі Беларусі”, спаборніцтвах па зімоваму і летняму мнагабор’ю сярод дапрызыўнай і прызыўнай моладзі, турыстычных злётах, турнірах па валейболе, баскетболе, настольным тэнісе і інш. А якая галерэя дасягненняў і перамог у нас створана!

Працягвае план авалодванне навыкамі сама- і ўзаемадапамогі, псіхалагічнай разгрузкі. Дзейнічае “тэлефон даверу”, праходзіць анкетаванне “Псіхалагічны клімат у калектыве”. Апошні раздзел праекта – арганізацыя харчавання. Яно ў нас трохразовае, рацыянальнае, з абавязковым кантролем адміністрацыі, санітарна-эпідэміялагічнай службы. Зрэшты, упэўнена, што пастаўленых мэт – умацаваць і захаваць здароўе – агульнымі намаганнямі дасягнуць удасца!

Фота з архіва каледжа.

НА ЗДЫМКАХ: прафілактыка грыпу і вострых рэспіраторных вірусных інфекцый стала тэмай студзеньскай сустрэчы навучэнцаў політэхнічнага каледжа са спецыялістамі РЦГіЭ.

Add Comment

Войти с помощью: