«Лунінецкая лыжня-2018»

з элементамі біятлона памяці Уладзіміра Саковіча адбудзецца заўтра, 10 лютага, у Сінкевічах.

Згодна з палажэннем, у эстафетах (4х1 кіламетр) на лыжню запрашаюцца  каманды прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна. У складзе іх – 3 мужчыны і 1 жанчына ва ўзросце ад 18 год. За ўдзел у спаборніцтвах кіраўніка камандзе налічваецца дадаткова 5 балаў.

Зборныя супрацоўнікаў сілавых структур таксама выйдуць на старт у эстафеце 3х1 кіламетр.

Пасля праходжання кожнага этапа лыжнікі павінны паразіць мішэнь  з пнеўматычнай вінтоўкі (3 спробы). Да асноўнага часу спартсмена, які не зможа зрабіць трапны стрэл, дадаецца 10 секунд.

Заяўкі на ўдзел падаюцца ў дзень правядзення спаборніцтваў. Усе каманды па-

вінны мець уласны лыжны інвентар.

Урачыстае адкрыццё ў 10.30.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.