Мікашэвіцкія гімназісткі – па-за канкурэнцыяй

У СДЮШАР сабраліся хлопчыкі і дзяўчынкі, якія ўжо трэніруюцца ў спартыўных секцыях, а таксама тыя, хто мае здольнасці, і таксама  марыць аб перамогах.

Сярод 5-класнікаў у бегу на 30 метраў перамаглі Вераніка Пракаповіч (гімназія імя У. Нядзведскага) і Пархом Зосіч (СШ№4 г. Лунінца), у скачках у даўжыню з месца – Арына Яфімава (Палеская СШ) і Юліян Руднеў (Лунінская СШ), у кіданні набіўнога мяча – Павел Аляшкевіч (СШ №1 г. Лунінца) і Валерыя Бандацкая (Кажан-Гарадоцкая СШ).

Сярод 6-класнікаў па-за канкурэнцыяй у бегу на 30 метраў былі Дар’я Варабей (гімназія імя У. Нядзведскага) і Кірыл Коўшык (СШ №2 г. Лунінца), у скачках у даўжыню з месца – Сяргей Хлуд (Палеская СШ) і Дар’я Кіслюк (гімназія імя У. Нядз-ведскага), у кіданні набіўнога мяча – Дзяніс Бойка (Кажан-Гарадоцкая СШ) і Ангеліна Колбік (Палеская СШ).

Самым захапляльным відам праграмы была эстафета. Першымі фінішавалі хлопчыкі і дзяўчынкі з лунінецкай СШ №2, другімі – СШ №1 г. Лунінца, трэцімі – гімназіі імя У. Нядзвед-скага. Далей каманды размясціліся ў наступным парадку: Палеская, Кажан-Гарадоцкая і Любачынская СШ.

На здымках: гімназісткі Дар’я Варабей, Дар’я Кіслюк, Марыя Замыслава і Вераніка Пракаповіч; Кірыл Коўшык; эстафетная каманда СШ №2.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.