Райкам прафсаюза работнікаў АПК працягвае акцыю “Наш жывёлавод”

На гэты раз грашовай прэміі ўдастоены жывёлаводы малочнатаварнай фермы № 2 КУП “Міжлескае”. Віншаванні ад прафсаюзнага лідара Вольгі Ермалёнак прымаў брыгадзір вытворчага ўчастка ў жывёлагадоўлі Ілья Лукашэвіч. Добразычлівая атмасфера, узаемавыручка і разуменне, што пануюць у асяроддзі жывёлаводаў, на яго думку сапраўдная сіла, якая здольна пераадолець любыя перашкоды.