Умець выслухаць і дапамагчы

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўству і дзяржаўнаму будаўніцтву, начальнік раённага вузла паштовай сувязі Брэсцкага філіяла РУП “Белпошта” Ніна Дударга летась удзельнічала ў рабоце трох сесій верхняй палаты парламента, у ходзе якіх было разгледжана і адобрана больш як 100 законапраектаў. Сёння – пра найбольш значныя з іх.

– Толькі па выніках трэцяй сесіі Савет Рэспублікі адобрыў 45 законапраектаў і прыняў да ведама 5 Дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Адобраны бюджэт на 2018 год, вызначаны паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на трэці год пяцігодкі.  Асабліва значным лічу Дэкрэт №7 “Аб развіцці прадпрымальніцтва”. Прыняты рэкамендацыі адкрытых парламенцкіх слуханняў Савета Рэспублікі на тэму “Партнёрства галін улады як неабходная ўмова паспяховага дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця”. У ходзе работы верхняй палаты асаблівая ўвага была звернута на дапрацоўку праекта Закона Рэспублікі Беларусь “Аб нарматыўных прававых актах”. Падрыхтаваны праект плана законатворчай дзейнасці на 2018 год, у якім улічаны законапраекты, прапанаваныя Саветам Рэспублікі.

Варта сказаць, што работа члена Савета Рэспублікі дастаткова шматпланавая. Значная яе састаўляючая – сустрэчы з насельніцтвам, выканаўчай уладай, мясцовымі органамі кіравання і самакіравання. З гэтай мэтай удзельнічаю ў пасяджэннях райвыканкама, рабоце сесій абласнога і раённага Саветаў дэпутатаў, дзе абмяркоўваюцца асноўныя накірункі рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі, шматлікіх  праграм, сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, напаўненне бю-джэту, навядзенне парадку на зямлі і іншае. Гэта дае магчымасць не толькі сачыць за тым, як у нас працуе заканадаўчая ўлада, але і ацэньваць рэальную абстаноўку па розных галінах, уносіць свае прапановы па паляпшэнню сітуацыі, будаваць дакладную сістэму работы па вывучэнню і абагульненню праблем насельніцтва.

Імкнуся быць як мага бліжэй да народа, рэгулярна выязджаю ў сельскія населеныя пункты, на сустрэчы ў працоўныя калектывы. Так, летась прымала ўдзел у сустрэчах з жыхарамі Гарадоцкага, Вулькаўскага, Дзятлавіцкага, Лахвенскага, Лунінскага, Сінкевіцкага, Чучавіцкага сельсаветаў, гарадоў Лунінец і Мікашэвічы. Уражваючымі былі сустрэчы ў Дварэцкай яслі-сад-сярэдняй школе і сацыяльна-педагагічным прытулку ў райцэнтры. Ужо сёлета брала ўдзел у “Дні адкрытага пісьма”, які праходзіў у аг. Велута. Людзі скарысталіся магчымасцю звярнуцца да сенатара з пытаннямі і просьбамі.

На працягу мінулага года пільную ўвагу звяртала на асабістыя прыёмы грамадзян, якіх было 20, прычым 4 – выязныя. Разгледжана 8 зваротаў. Людзі прыходзяць за дапамогай, а іншы раз – проста пагаварыць, падзяліцца набалелым. Таму лічу, што галоўнае ў маёй рабоце – умець выслухаць, унікнуць у праблему. Найчасцей у ходзе такіх сустрэч уз-німаюцца пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі і занятасці насельніцтва. Ніводзін са зваротаў не застаўся без увагі. Многім адказы былі дадзены ўжо ў хо-дзе прыёмаў, іншы раз даводзіцца накіроўваць запыты ў самыя розныя органы. Пытанні, якія па-трабуюць дадатковага вывучэння, трымаю на кантролі.

Аператыўна вырашаць людскія праблемы дапамагаюць “прамыя тэлефонныя лініі”. Летась іх было 5. Адна – тэматычная, прысвечаная пытанням рэалізацыі Дэкрэта №3 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”. Менавіта ў ходзе аднаго з тэлефонных  дыялогаў была агучана праблема неабходнасці абсталявання аўтобуснага прыпынку насупраць будынка Дома Саветаў па вуліцы Чырвонай у райцэнтры. Сёння прыпынак абсталяваны, людзі задаволены.

Вядома, такія пытанні без узаемадзеяння з райвыканкамам, органамі мясцовага самакіравання вырашыць складана. Таму шчыра ўдзячна кіраўніцтву раёна, асобных арганізацый і прадпрыемстваў за супрацоўніцтва і дапамогу ў вырашэнні самых розных праблем. Удзячна таксама жыхарам Лунінеччыны за іх падтрымку.

Ніколі не застаюся абыякавай да праблем дзяцей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Бываючы ў сацыяльна-педагагічным цэнтры, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, мнагадзетных сем’ях, стараюся ім хоць неяк дапамагчы.

Не за гарамі выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Вельмі важна, каб прайшлі яны арганізавана, каб дэпутацкія мандаты атрымалі тыя, хто здольны годна прадстаўляць інтарэсы жыхароў раёна. А гэта залежыць ад кожнага з нас, што трэба памятаць і разумець.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: