Ці будуць у «Дварэцкім» зноў выпускаць каўбасу?

Працаўнікі ААТ “Дварэцкі” сабраліся на агульны сход у мясцовым Доме культуры.

Пачаўся ён са справаздачы старшыні рэвізійнай камісіі, галоўнага агранома гаспадаркі Васіля Курака. Знаёмячы прысутных з вынікамі праведзеных на працягу года праверак, ён раз за разам паўтараў – “недастач і лішкаў не выяўлена”. А гэта значыць, што ў падраздзяленнях на належным узроўні захоўваюцца матэрыяльныя каштоўнасці, няма нараканняў і на вядзенне дакументацыі. 

“Пагутарым пра набалелае, дасягненні і перспектывы”, – з гэтых слоў пачаў справаздачу аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці выконваючы дырэктар Віталь Карчэўскі. Называючы лічбы, характарызуючыя асноўную дзейнасць,  для большай пераканаўчасці кіраўнік месцамі параўноўваў іх з двума папярэднімі гадамі. А яны аказаліся ўнушальнымі. Як сведчыла пазней з выступлення начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Аляксандра Савіны толькі па надоях малака ў разліку на карову з перадапошняга месца ў раёне  “Дварэцкі” выйшаў на шостае, а па вытворчасці азімага рапсу – на трэцяе.

Агульны сход выліўся ў сапраўднае свята з вялікай колькасцю падзяк за працу і каштоўных падарункаў, якімі былі адзначаны большасць прысутных у зале работнікаў. А мясцовы музычны калектыў “Вандроўнікі” падарыў зямлякам цудоўны канцэрт.

Больш падрабязна (у тым ліку адказ на пытанне, вынесенае ў загаловак) — у нумары газеты «Лунінецкія навіны» за 02.03.2018 г.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.