Ордэн Маці атрымалі 7 жыхарак Лунінеччыны

Прывычная ранішняя нарада ў панядзелак у райвыканкаме на гэты раз аказалася незвычайнай. Справа ў тым, што на яе запрасілі жыхарак Лунінеччыны, якія сёлета ўдастоены галоўнай дзяржаўнай узнагароды за мацярынства – ордэна Маці.
Ганаровую місію па даручэнню кіраўніка нашай краіны ўзяў на сябе старшыня райвыканкама Аляксандр Пачко. Па яго словах, на Лунінеччыне сёння налічваецца 1132 мнагадзетныя сям’і, з іх у 61-ой – гадуюцца пяцёра дзетак, у 26-ці – шасцёра, у 16-ці – сямёра, у 5-ці – васьмёра. У Ракітна жывуць Ганна і Іван Караваевічы, а таксама Вольга і Анатоль Варонічы, якія сталі бацькамі адпаведна 9-ці і 11-ці нашчадкаў. А вось Любоў і Павел Шпакі з Дзятлавіч з’яўляюцца самымі багатымі мамай і татам у рэгіёне – маюць 12 сыноў і дачок!
– Так што, у вас ёсць яшчэ магчымасць іх “дагнаць”, – з усмешкай прапанаваў Аляксандр Мікалаевіч.
А пакуль жа ён падзякаваў жанчынам за нараджэнне і выхаванне 5-ці і больш дзетак, за цяжкую і самаахвярную працу, за турботы па паляпшэнню дэмаграфічнай бяспекі на малой радзіме. Кожная матуля сціпла прымала ордэн Маці, кветкі і матэрыяльнае заахвочванне. Як пазней некаторыя прызналіся, грошы пойдуць на патрэбы сям’і: хтосьці падвядзе да дома прыродны газ, хтосьці дапаможа дзецям-студэнтам…


НА ЗДЫМКУ (злева направа): Валянціна Марза з Ракітна, Наталля Кірычык з Велуты, Наталля Паўлючэнка з Лунінца (ордэн атрымала з рук Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі на ўрачыстасці ў Мінску ў пачатку сакавіка), Алена Мясніковіч з Мікашэвіч, Наталля Емельяновіч з Язвінак, Таццяна Ярмольчык і Ганна Іванько (абедзьве – з райцэнтра).

Дадаць каментарый

Войти с помощью: