Па закліку сэрца працуюць многія супрацоўнікі лунінецкай міліцыі

Галоўны абавязак участковага міліцыянера – прафілактыка злачынстваў на замацаванай тэрыторыі. Менавіта таму Аляксандр Пуляк стараецца ведаць як можна больш пра ўсё і пра ўсіх, хто жыве на яго ўчастку №2 у Лунінцы. А налічвае ён каля 20 вуліц у цэнтры горада і каля 4 тысяч насельнікаў.

Аляксандр Паўлавіч – сціплы чалавек. На роспыты аб сваіх службовых дасягненнях адказвае коратка: “Служу свайму народу, наводжу парадак у грамадстве ў адпаведнасці са сваімі абавязкамі”. На пытанне, чаму вырашыў пайсці ў міліцыю, адказаў: “Па закліку сэрца”. Пасля тэрміновай службы ва Узброеных Сілах у 2006 годзе Аляксандр Пуляк папоўніў рады раённага аддзела міліцыі. Яго адразу прызначылі на пасаду ўчастковага ўпаўнаважанага.

Сёння А.П. Пуляк выдатна спраўляецца з ускладзенымі абавязкамі. Яго паважаюць гараджане, цэняць як спагадлівага чалавека, гатовага заўсёды прыйсці на дапамогу. 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.