«Самурай» правёў спаборніцтвы па агульнай фізічнай падрыхтоўцы

Першымі ў барацьбу ўступілі самыя маленькія выхаванцы (5-6 год). Яны дэманстравалі свае здольнасці ў скачках у даўжыню з месца, а таксама праз перашкоду на хуткасць, у вісе на перакладзіне, падыманні гантэляў і іншых.

Першае месца заняў Дзмітрый Грушэўскі (13 балаў), другое – Назар Пашкялевіч, Арцём Канапацкі і Міхаіл Бабіч, якія набралі па 8 балаў, трэцяе – Мікалай Чырын (7 балаў).

На наступны дзень правяралі свае фізічныя кандыцыі “самураі” трох узроставых груп, для якіх праграма ускладнілася скачкамі на скакалцы і перакульваннямі.

Сярод хлопчыкаў 7-9-гадовага ўзросту ў тройку прызёраў увайшлі Раман Нікалаевіч, Раман Чарнавокі і Ягор Антановіч.

У катэгорыі 10-11 год перамог Данііл Качановіч (20 балаў). Другое месца заняў Міхаіл Бачароў (17), трэцяе – Кірыл Дзмітрук (9 балаў).

Сярод юнакоў 12-13-гадовага ўзросту лепшым сталі Аляксандр Цыпкевіч і Ра-дзівон Антановіч, набраўшыя па 19 балаў. У прызавую тройку трапілі таксама Аляксей Мікуліч і Максім Яраховіч.

У дзяўчынак па-за канкурэнцыяй была Ксенія Мека (20 балаў). Разам з ёй на п’едэстал узняліся Аляксандра Паплёўка і Эмілія Барысевіч.

Для Данііла Качановіча і Радзівона Антановіча гэтыя спаборніцтвы сталі размінкай перад першынством Брэсцкай вобласці, якое пройдзе ў бліжэйшыя выхадныя ў Пінску ва ўніверсальным спартыўным комплексе “Хваля”.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.