Ансамбль «Свята» ў пятніцу парадуе жыхароў Палескага

«Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця». Менавіта так называлася Міжнародная сацыяльна-творчая праграма, якая ахоплівае раёны, пацярпеўшыя ад катастрофы на ЧАЭС.

Яе арганізатары змянілі назву. Праект “У будучыню – з надзеяй” ініцыіравалі Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС МНС Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры, цэнтральны камітэт БРСМ і Беларускі фонд міру. Мастацкі кіраўнік праграмы – народны артыст СССР, кампазітар Ігар Лучанок. Сёлета па родных сцежках малой радзімы гастралююць ансамбль “Свята”, артысты беларускай эстрады і творчая моладзь, таленавітыя дзеці і падлеткі кожнага раёна.

Мерапрыемства на Лунінеччыне адбудзецца 13 красавіка, у 17.30 у Палескім СДК.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.