Лунінецкія разумнікі – лепшыя ў рэспубліцы

З дыпломамі рознай вартасці вярнулася дэлегацыя навучэнцаў Лунінеччыны з заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.

Высокі ўзровень ведаў прадэманстравалі выхаванцы педагога СШ №2 г. Лунінца Івана Трэгубава. Яго вучні Андрэй Некрашэвіч і Аляксей Філіновіч папоўнілі  арсенал заваяванняў нашага рэгіёна ўзнагародамі вышэйшай пробы па інфарматыцы. Яшчэ адзін дыплом – але ўжо ІІІ ступені – па хіміі на-лежыць дзесяцікласніку гэтай жа школы Мікалаю Манчуку. Падлетка падрыхтавала педагог Ала Бардасевіч. Заявілі пра сябе на нацыянальным узроўні і навучэнцы Мікашэвіцкай гім-назіі імя У. Нядзведскага. Бронзавым прызёрам рэспублікан-скай алімпіяды па матэматыцы стаў дзевяцікласнік Антон Кірыевіч, з якім займалася настаўніца Раіса Сінькевіч. Аналагічнай узнагародай па астраноміі адзначылі гімназіста Алега Зылевіча – вучня педагога Уладзіміра Зылевіча.

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.