Юбілейныя медалі – абаронцам Айчыны

Працягваюцца мерапрыемствы, прымеркаваныя да 100-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У азнаменаванне важнай даты ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта краіны №356 быў устаноўлены юбілейны медаль, якім узнагароджваюцца ваеннаслужачыя і ветэраны вайсковай службы.

Нагодай для сустрэчы, якая прайшла ў кінатэатры «Кастрычнік», стала ўручэнне юбілейнага медаля 76-ці ветэранам з Лунінецкага раёна, якія адслужылі 25 і больш каляндарных год ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Заслужаныя ўзнагароды ўручылі ваенны камісар ваеннага камісарыята Лунінецкага і Ганцавіцкага раёнаў Уладзімір Жук і намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Захаркевіч.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: