Вераснёўскі турнір

У Кобрыне адбыўся лёгкаатлетычны турнір памяці Вячаслава Ніколенкі, у якім бралі ўдзел юныя спартсмены 2005 года нараджэння і маладзей з розных куткоў Брэстчыны.
27 выхаванцаў лунінецкай СДЮШАР спаборнічалі ў бегавых дысцыплінах, штурханні ядра і кіданні кап’я. Бронзавай узнагароды на 200-метровай дыстанцыі сярод дзяўчынак 2006 года нараджэння ўдастоена Дар’я Гудэнка (на здымку). У гэтай жа ўзроставай групе ў кіданні кап’я на трэцюю прыступку п’едэстала гонару ўзнялася Ангеліна Колбік з Палескага. Яе снарад праляцеў 18 метраў 30 сантыметраў.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.