Акцыю «Нашы дзеці» падтрымаў ваенкамат

Удзел у традыцыйнай дабрачыннай акцыі напярэдадні Новага года прынялі афіцэры і служачыя ваеннага камісарыяту Лунінецкага і Ганцавіцкага раёнаў.

У госці да дзяцей з сацыяльна-педагагічнага цэнтра вайскоўцы прыехалі не з пустымі рукамі.

У падарункавым арсенале былі прысмакі, канцылярскія прыналежнасці і іншыя неабходныя ў побыце рэчы.

Выхаванцы з задавальненнем расказалі гасцям у пагонах навагоднія вершы.

– Такія святы – вельмі патрэбная справа. Па вялікім рахунку, чужых дзяцей не бывае, – падкрэсліў ваенны камісар Уладзімір Жук. – Гэтыя хлопчыкі і дзяўчынкі маюць патрэбу ў асаблівай падтрымцы, бо яны пазбаўлены бацькоўскай пяшчоты. Аднак, дзеці павінны мець магчымасць атрымаць адукацыю і пуцёўку ў жыццё. Таму меры, якія прадпрымае дзяржава ў дадзеным накірунку, абсалютна апраўданыя. Няхай у новым годзе рабяты зноў будуць з мамамі і татамі, якія вырасцяць іх годнымі грамадзянамі нашай краіны.