Раёнка разыграла прызы

Рэкламная гульня пад назвай “Калядныя цуды з “Лунінецкімі навінамі” (пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі №3451 ад 14.12.2017 г., выдадзена Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь) праводзіцца на тэрыторыі г. Лунінца і Лунінецкага раёна ў тэрмін з 20 снежня 2018 года па 31 студзеня 2019 года ўключна.

Арганізатар рэкламнай гульні – установа “Рэдакцыя газеты “Лунінецкія навіны” (месца знаходжання: 225644, Брэсцкая вобласць, г. Лунінец, пл. Леніна, 12, УНП 200106660) атрымаў 451 картку ўдзельніка-падпісчыка “Лунінецкіх навін”. З-за неадпаведнасці Правілам правядзення рэкламнай гульні “Калядныя цуды з “Лунінецкімі навінамі” выключана 7 картак.

У рэкламнай гульні ўдзельнічала 444 чалавекі.

Розыгрыш прызоў рэкламнай гульні “Калядныя цуды з “Лунінецкімі навінамі” праведзены згодна з Правіламі правядзення рэкламнай гульні 11 студзеня 2019 года ў 12 гадзін у памяшканні арганізатара па адрасе: г. Лунінец, пл. Леніна, 12.

Розыгрыш прызоў адбыўся ў прысутнасці камісіі ў наступным складзе:

Коўка Аляксандр Іванавіч – адказны сакратар установы “Рэдакцыя газеты “Лунінецкія навіны” – старшыня камісіі,

Члены камісіі:

Арашкевіч Наталля Сяргееўна – карэспандэнт установы “Рэдакцыя газеты “Лунінецкія навіны”,

Гарошка Лідзія Міхайлаўна – галоўны бухгалтар установы “Рэдакцыя газеты “Лунінецкія навіны”,

Дзеніс Валянціна Гаўрылаўна – загадчык аддзела рэкламы і маркетынгу установы “Рэдакцыя газеты “Лунінецкія навіны”,

Жук Ірына Іванаўна – галоўны спецыяліст Лунінецкага раённага Савета дэпутатаў.

Па выніках розыгрышу прызоў пераможцамі сталі наступныя ўдзельнікі:

Пакрывала п/т – ТРУШ Уладзімір Антонавіч (Лунін), БРЭЗІН Дзмітрый Адамавіч (Купаўцы), ШЫШ Аляксандр Георгіевіч (Лунінец), СТРАЛЬЧУК Надзея Адамаўна (Бараўцы), БЯРОЗКА Ірына Уладзіміраўна (Лунінец), АБРАВЕЦ Міхаіл Данілавіч (Вулька 1), САЦКЕВІЧ Людміла Пятроўна (Лунін), ПІЛІПЧУК Уладзімір Іванавіч (Сінкевічы), КАХОВІЧ Ганна Уладзіміраўна (Навасёлкі), ТАРАСЕВІЧ Варвара Калістратаўна (Лунінец), КАЛЮЦІЧ Ніна Васільеўна (Лунінец), КАНАПАЦКАЯ Любоў Рыгораўна (Ст. Дзятлавічы), ІКОННІКАВА Галіна Валянцінаўна (Лунінец), ГУШЧЭНЯ Святлана Мікалаеўна (Малыя Чучавічы), ХАРТАНОВІЧ Галіна Мікалаеўна (Ст. Дзятлавічы), ГНЕДЗЬКА Леанід Леанідавіч (Дзятлавічы), ЧАРНЮК Віктар Канстанцінавіч (Цна), РАГАЛЕВІЧ Надзея Іванаўна (Лахва), ГАЛАЎКО Таццяна Міхайлаўна (Дзятлавічы), ЧЭРКАС Таццяна Савічна (Лунінец),

Чайнік Termisil Ewa 1,25 л CDES125A – ХАМЯНЯ Марыя Ігнатаўна (Вялікія Чучавічы),

Вагі кухонныя MAXIMA MS-067 (арнамент) – ГРЫЦКЕВІЧ Людміла Міхайлаўна (Лунінец),

Вагі напольныя MAXWELL MW-2666R – БОНДАР Анатоль Генадзьевіч (Лунін),

Электрапрас POLARIS PIR2274K white/turquoise – ДЫРМАН Уладзімір Міхайлавіч (Лунін), КАРАНІХА Ніна Іванаўна (Лунінец),

Каструля Termisil 1,7 л PNSO170A – ЯКАВЕЦ Мікалай Васільевіч (Лобча), КАРПОВІЧ Ульяна Канстанцінаўна (Цна),

Тэрмас Fiero 0,5 л RDS-913 – ФУРСЕВІЧ Алена Канстанцінаўна (Сінкевічы),

Грэлка электрычная БРТЗ ГЭМР-2-60 – ГНЕДЗЬКА Алена Мікалаеўна (Лунінец), ДЗІЧКОЎСКАЯ Марыя Радзівонаўна (Дубаўка), Мульціварка

SCARLETT SC-MC410S18W (белы) – КАЛІНОЎСКІ Сяргей Міхайлавіч (Велута).

Прызавы фонд рэкламнай гульні “Калядныя цуды з “Лунінецкімі навінамі” разыграны поўнасцю.

Прызы выдаюцца пераможцам ці іх прадстаўнікам у тэрмін па 31 студзеня 2019 года ў памяшканні арганізатара па адрасе: г. Лунінец, пл. Леніна, 12, з 08.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 (за выключэннем выхадных і святочных дзён), а таксама ў суботу, 26 студзеня 2019 года, з 09.00 да 14.00. Расходы, звязаныя з прыездам пераможцаў ці іх прадстаўнікоў па атрыманне прыза, арганізатар не аплачвае. Выплата грашовага эквіваленту кошту рэчавага прыза або замена яго на іншы прыз не дапускаецца. Пераможцы могуць адмовіцца ад атрымання прыза без тлумачэння прычын. У гэтым выпадку яны павінны аформіць адмову ў пісьмовай форме. У дадзеным выпадку прыз можа заставацца ў распараджэнні арганізатара. Пасля 31 студзеня 2019 года выдача прызоў спыняецца і прэтэнзіі ўдзельнікаў не прымаюцца.

Нагадваем, што ўмовай выдачы прызоў з’яўляецца прад’яўленне пераможцам пашпарта або дакумента, які пацвярджае асобу, і арыгінала абанемента або квітанцыі аб падпісцы на газету “Лунінецкія навіны” на першы квартал ці першае паўгоддзе 2019 года. Пры звяртанні за атрыманнем прыза прадстаўніка пераможцы ён да таго ж павінен прад’явіць даверанасць на атрыманне прыза. Адсутнасць у пераможцы, які выйграў прыз, абанемента або квітанцыі аб падпісцы на газету “Лунінецкія навіны” на першы квартал ці першае паўгоддзе 2019 года з’яўляецца падставай для адмовы ў выдачы яму прыза.

Даведкі, якія датычацца рэкламнай гульні “Калядныя цуды з “Лунінецкімі навінамі”, можна атрымаць па тэлефоне 8-(01647)-2-34-31.