Маладзёжных прыхільнікаў большае

Райкам БРСМ актыўна вядзе работу па пошуку новых аднадумцаў.

Па словах першага сакратара Ігара Гаргуна, з пачатку года ў арганізацыю прынялі больш як 40 юнакоў і дзяўчат. Членскія білеты ўручаны ва ўрачыстай абстаноўцы навучэнцам сярэдняй школы №2 г. Мікашэвічы. Чарговая кампанія па ўступленню ў рады БРСМ запланавана на бліжэйшы час. Усяго ў маладзёжным руху раёна задзейнічана звыш 1850 чалавек.