У лідарах – «дружная»

На Лунінеччыне завяршыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу лідараў «СуперТройка» сярод членаў грамадскага аб’яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя».

Як расказала дырэктар Цэнтра дзіцячай творчасці Вольга Шохан, яго ўдзельнікі спаборнічалі ў стварэнні фотакалажаў “З жыцця акцябронка”, інтэлектуальным заданні, выступленнях на сцэне “Разам мы – сіла”, падчас якіх хлопчыкі і дзяўчынкі расказвалі аб накірунках сваёй дзейнасці. Па выніках конкурсу першае месца прысуджана піянерскай дружыне “Дружная” з СШ №1 г. Лунінца. На другую прыступку п’едэстала гонару ўзняліся прадстаўнікі каманды “Колас” (СШ №4 райцэнтра). “Бронзу” заваявалі навучэнцы СШ №1 г. Мікашэвічы, якія абаранялі гонар дружыны імя Аляксандра Зайчанкі. Пераможцы і ўдзельнікі ўзнагароджаны дыпломамі, граматамі і прызамі аддзела па адукацыі райвыканкама і райкама «БРСМ».