Хлопчык i выбары

Аднойчы хлопчык, наш, адсюль,
з гранiтнай стараны
Сабраýся ý выбары icцi. Сур’ёзна, без маны,
Каб усе вакол не проста Лёнькай называлi,
А паважлiва да яго iмя па бацьку дадавалi.

Настрой на славу, гонар прэ,
К таму ж нiхто i на работу не бярэ.
«Тады я працаваць жадаю дэпутатам!»,
Сказаý сабе, — «тады ýжо я патрасу мандатам!».

Жаданне ёсць, ёсць i матыý,
Ды няма толькі практыкі зусім.

Але ж рашыýся, будзе песня,
К таму ж i «кiраýнiцтва» просiць з Брэста.
Вярнулi з Польшчы. Эх, адчыняць дзверы!
Аднёс на рэгістрацыю паперы.

Пайшоý. I пашпарт свой аддаý,
I падлiчыý, дзе грошы зарабляý.
Заяву накiдаý i падпiсаý ён метка
Ды пахвалiýся фотаздымкам у “сетках”.

Дайшла чарга iсцi агiтаваць,
«Дык трэба ж людзям i якусь iдэю даць!?»
Падумаý хлопчык, напружыý жылы
I выпалiý, што мае сiлы:

«Хачу ýсё разбурыць, раскiдаць,
разагнаць сiстэму!
Усё зараз дрэнна, усё патрабуе змену!
Каб i з уладаю зрабiлась штосьцi!»
Аж тапатнуý нагой юнак ад злосцi.

 «Чаго ж ты, Ленька, хочаш загубiць»,
яго спыталi,
«Парадак той, што мы крапатлiва будавалi
I ту сiстэму, з якой карысцi ты бярэш штодня,
I твае жонка, i дзiця, i блiзкая радня.

«А што дасі ўзамен ты,гэта адымая?»
Бузнуý хлапчук, сцяг бела-чырвоны падымая:
«А гэта не мае ýжо справы!
Бурыць! I ýсё тут! Я заýсёды правы!»

Мараль у гэтым вершы ёсць, яна не нова.
Як у байцы рускага пiсьменнiка Крылова

«Невук таксама ў асляпленні
Лае на навукі і вучэнне,
На ўсе вучоныя труды,
Не адчуваючы, што есьць ён іх плады».

                                               Сяргей Шэлест