Наш дарагі доктар

фицнерЗрэшты, падобнага за Таццянай Міхайлаўнай не заўважана, хаця паслужны спіс у доктара дастаткова багаты. У 1993 годзе яна закончыла Гродзенскі медыцынскі інстытут і ўрачом-інтэрнам вярнулася ў родныя Мікашэвічы. Яшчэ два гады працавала тут неўрапатолагам. А пасля пачаліся вандроўкі па былому Саюзу за мужам-ваенным.
Практыка ўрача-псіханеўролага ў Петрапаўлаўску-Камчацкім, псіхіятра – у ваеннай часці на Крайняй Поўначы… Немаведама колькі працягвалася б выпрабаванне на стойкасць і прафесіяналізм, калі б не жаданне вярнуцца туды, дзе “мілыя сэрцу сцяжыны дзяцінства”. У 2003 годзе Таццяна Фіцнер прыступіла да работы на новай пасадзе ўрача ўльт-рагукавой дыягностыкі.
Спецыялізацыя прыцягвала магчымасцю самаўдасканалення, пастаяннай неабходнасцю ісці наперад.
Менавіта гэтае імкненне не стаяць на месцы і высокая патрабавальнасць дазволілі Таццяне Міхайлаўне заявіць пра сябе, як пра добрага спецыяліста. Летась доктар правяла 8 тысяч 730 даследаванняў на ўльтрагукавым апараце! Менавіта пры яе непасрэдным удзеле ў Мікашэвіцкай бальніцы наладжана ўльтрагукавое абследаванне сэрца – працэдура, за якой зусім нядаўна трэба было ехаць у райцэнтр, суседні Пінск, а то і ў вобласць.
Неацэнны ўклад Т.М. Фіцнер у аптымізацыі работы гэтага па-сапраўднаму вельмі запатрабаванага кабінета. Увядзенне талоннай сістэмы дазволіла адчувальна скараціць чэргі, а тыя, хто не жадае чакаць ні дня, атрымалі дадатковую магчымасць абследавацца на платнай аснове.
Пацыенты цэняць доктара не толькі за прафесіяналізм, але і за добразычлівасць, тактоўнасць і ўвагу – якасці, без якіх немагчымы сапраўдны ўрач: толькі пры гэтай умове яму можна смела давяраць сваё жыццё і здароўе. Сёлета Таццяне Фіцнер прысвоена ганаровае званне “Чалавек года-2012”.

5 каментарыяў да “Наш дарагі доктар

  1. сярожа

    - Edit

    наверно потому, что войтеховская писала?

  2. Бывают и дорогие,уж ВЫ об этом знаете.Но это действительно хороший доктор и написано онем с душой.

  3. сярожа

    - Edit

    как приятно, что и у нас, оказывается, бывают хорошие доктора.

  4. Никон

    - Edit

    Действительно хороший доктор.Огромное спосибо.

Каментарыі закрыты.