У Лунінцы ўрачыста адзначылі Дзень Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага флага і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь
МикашевичиНовости районаОбщество

У Лунінцы ўрачыста адзначылі Дзень Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага флага і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

У нядзелю, 12 мая, у Лунінцы ўрачыста адзначылі Дзень Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага флага і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Каб выказаць пашану галоўным сімвалам краіны, на пляцоўцы каля будынка райвыканкама на мітынг сабраліся кіраўнікі і прадстаўнікі раённай улады, сілавых структур, грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый, працоўных калектываў і моладзь. Ганаровае права узняць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена старшыні раённага Савета дэпутатаў Уладзіміру Кавалевічу, ваеннаму камісару Лунінецкага і Ганцавіцкага раёнаў Уладзіміру Кахаўцу і вучню 11 “А” класа СШ№2 г. Лунінца Мікіце Свібовічу.

З прывітальным словам да удзельнікаў мерапрыемства звярнуўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Эдуард Севярын.

Прапануем вашай увазе фотарэпартаж

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram




Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть